Перамовы па будаўніцтве АЭС яшчэ працягваюцца
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
Ён заявіў, што вядуцца рабочыя кансультацыі, рабочыя групы працягваюць працу па іх падрыхтоўцы. Міхадзюк таксама адзначыў, што неабходна, каб дакументы прайшлі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў Расіі і Беларусі, паведамляе БелТА.