Пракурор хоча перапісаць абвінавачанне Алесю Бяляцкаму
Пракурор папрасіў перапынак да 16 лістапада.
Па яго словах, гэта трэба, каб перакваліфікаваць абвінавачанне. "Яно будзе істотна адрознівацца, ад старога", — кажа пракурор.
Нагадаем, праваабаронца абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у буйных памерах. Абвінавачанне грунтуецца на дакументах, атрыманых з Літвы. Аднак нядаўна Літва заявіла, што перададзеныя дакументы не маюць юрыдычнай сілы.