Праваабаронцы "Вясны" спадзяюцца пераехаць у новы офіс у сакавіку
Раней меркавалася, што адкрыццё праваабарончага офісу адбудзецца ў лютым.
У каментары БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч патлумачыў, што пераезд у новае памяшканне зацягваецца, бо офіс не паспелі прыстасаваць да працы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нягледзячы на адсутнасць офіса, праваабаронцы не спынялі працу.
Нагадаем, што да гэтага праваабаронцы 12 гадоў займалі кватэру, аформленую на Алеся Бяляцкага. Аднак пасля суда яна была канфіскаваная на карысць дзяржавы.