Сетку "ВКонтакте" заблакавалі
У Беларусі немагчыма трапіць у сацыяльную сетку "вКонтакте". Толькі пры выкарыстанні ананімайзэраў.
Улады ўжо не ўпершыню блакуюць сацыяльныя сеткі па сярэдах, калі ладзяцца "маўклівыя акцыі".
Нагадаем, што сёння ўпершыню арганізатары "маўклівых акцыяў" прызначылі збор удзельнікаў на гарадскіх рынках. Пачатак акцыі — а 13-й гадзіне.