Стэфановіч прыедзе з-за мяжы на свой суд
Беларускія ўлады
спаганяюць з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча каля 40 мільёнаў рублёў.
Беларускія ўлады спаганяюць з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча каля 40 мільёнаў рублёў.
Падатковая інспекцыя налічыла яму 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Падаткавікі накіроўваюць справу ў суд. Дата паседжання пакуль не прызначаная.
Валянцін Стэфановіч паведаміў Радыё "Свабода", што збіраецца асабіста прысутнічаць на грамадзянскім працэсе і рабіць гэта максімальна публічна. Ён заяўляе, што нязгодны з выстаўленымі прэтэнзіямі падаткавікоў. Стэфановіч абяцае падаць доказы таго, што гэтыя грошы не з'яўляюцца яго даходам і таму не падлягаюць падаткаабкладаньню.
Нагадаем, што цяпер праваабаронца знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Звесткі пра яго банкаўскія рахункі Літва выдала адначасна з рахункамі Алеся Бяляцкага.