Суд на Паўлам Вінаградавым перанеслі на панядзелак
Сёння ён так і не адбыўся. Адміністрацыйную справу адправілі на дапрацоўку.
Да суда актывіста "Zмены" — моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду!" не вызвалілі. Вінаградава адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, паведамляе сайт кампаніі.
Нагадаем, што Вінаградава затрымалі сёння ў 7 гадзінаў раніцы ў яго на кватэры. Таксама сёння затрымалі Юлію Лапкоўскую і Аляксандра Арцыбашава. Дзяўчыну ўжо аштрафавалі на 200 тысяч рублёў.
Фота — svaboda.org