У Бабруйску пройдзе круглы стол па праблемах Чарнобыля
Арганізатарам круглага стала з'яўляецца Рада дэмакратычных сілаў горада.
У панядзелак, 25 красавіка, у Бабруйску пройдзе круглы стол, прысвечаны 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствам.
Як распавяла рэгіянальная каардынатарка БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, круглы стол распачнецца а 18:00 па адрасе Кастрычніцкая, 173а, паведамляе прэсавая служба БХД.