У Брэсце аўтазакі апынуліся непатрэбнымі (фота)
На плошчы Леніна нікога не затрымалі.
А 19.00 там сабралася да трохсот чалавек, у асноўным маладых людзей. Было шмат міліцыіянтаў ва ўніформе і “людзей у цывільным”. А вось заяўленых школьных настаўнікаў заўважана не было.
Не прыйшоў гэтым разам і чалавек у безрукаўцы “Stinky business“.
Праз гукаўзмацняльную тэхніку некалькі разоў аб’явілі, што ў інтэрнэце зробленая рассылка на несанкцыянаваную акцыю, і “…з грамадзянамі, якія застануцца на плошчы пасля 19-й, будзе распачаты адміністратыўны працэс, які на першапачатковым этапе з’яўляецца адміністратыўным затрыманнем удзельнікаў пікета”.
Плошча апусцела. Вучняў і знаёмых па ранейшых акцыях спынялі міліцыянты. Двое падлеткаў уцяклі, адзін дык сігнуў практычна пад колы аўтамабіля.