У Брэсце не дазволілі марш супраць гвалтоўных знікненняў
Але праваабаронца Раман Кісляк усё ж такі мае намер правесці мерапрыемства, нягледзячы забарону, паведамляе "Брестская газета".
Падставай для адмовы паслужыла тое, што арганізатар не прыклаў да сваёй заяўкі дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі. А ў адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 30 чэрвеня 2011 года “Аб масавых мерапрыемствах у Брэсце” наяўнасць вышэйзгаданых дамоваў абавязковая.
Раман Кісляк мае намер абскардзіць адмову гарадскіх уладаў у Брэсцкім аблвыканкаме і абласной пракуроры.
Нагадаем, што акцыя запланавана на 30 верасня з 17:00 да 18:00 на бульвары Касманаўтаў. Яе мэта — прыцягненне ўвагі грамадскасці да фактаў гвалтоўных знікненняў ды іншых парушэнняў права на свабоду і асабістую недатыкальнасць падчас затрыманняў у Брэсце.