У брэсцкіх “маўклівых пратэстоўцаў” прайшлі ператрусы

Пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер Шурхай:


Шурхай: "У Яўгена Скрабца, брэсцкага “палітпрызыўніка”,  сёння ў абед прайшоў ператрус. Сам ён збег. Баяўся прэвентыўнага затрымання перад сённяшняй “маўклівай акцыяй”. У прысутнасці яго маці забралі камп'ютар".


Перад акцыяй 3 ліпеня Яўген стварыў у адной з сацыяльных сетак групу — і да яго прыйшлі.

Учора прайшоў ператрус у Сяргея Алексіевіча. 16-гадовы хлопец жыве з маці. У яго таксама забралі камп'ютар і патлумачылі гэта “актыўнасцю ў карыстанні сацыяльнымі сеткамі”, кажа Шурхай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі