Асамблея НДА не можа знайсці памяшканне для свайго кангрэсу
Форум прызначаны на 5-6 траўня. Дамовіцца з Міжнародным адукацыйным цэнтры аб яго правядзенні не ўдаецца, інфармуе Радыё Свабода.
Як паведамляе прэс-служба Асамблеі, у кангрэсе мусяць узяць удзел прадстаўнікі каля 200 арганізацый. Акрамя выбараў новага кіраўніцтва, яны абмяркуюць стан грамадзянскай супольнасці нашай краіны, развіццё рэгіянальных ініцыятываў, узаемадзеянне з палітычным сектарам ды іншае.
За 15 год Асамблея тройчы спрабавала легалізавацца ў Беларусі, але Мінюст, з розных прычынаў, адмаўляў у рэгістрацыі. У ліпені 2011 года Асамблея была зарэгістраваная ў Літве.
Фота — bymedia.net