У Мінску згадалі зніклага міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку
У аўторак вечар памяці правёў аргкамітэт па стварэнню грамадскай арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты".
У ім бралі ўдзел сваякі і сябры зніклых беларускіх палітыкаў, праваабаронцы. Яны паглядзелі ўрывак з дакументальнага фільма, падзяліліся ўспамінамі пра Юрыя Захаранку.
Ужо месяц праводзіцца кампанія "Мы не забудзем". На 16 траўня запланаваны вечар памяці, прысвечаны знікламу журналісту Дзмітрыю Завадскаму, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, Юрый Захаранка нарадзіўся ў 1952 годзе. Ён быў міністрам унутраных спраў у першыя гады знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ля ўлады. Пасля сышоў у апазіцыю, удзельнічаў у вулічных акцыях, ствараў альтэрнатыўны саюз афіцэраў. Вечарам 7 траўня 1999 года яго захапіла група невядомых і звезла на аўтамабілі ў невядомым кірунку. Расследаванне справы па факце знікнення Юрыя Захаранкі так і не завершанае.
Фота — bymedia.net