У Нясвіжы затрымалі чатырох сябраў "Моладзі БНФ"
Сярод іх актывіст арганізацыі Вадзім Бягені.
Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар "Моладзі БНФ" Аляксей Трубкін, Бягені прыехаў у Нясвіж з мэтай стварэння новай суполкі моладзевай арганізацыі.
Падчас сустрэчы з моладдзю, якая адбывалася на свежым паветры да яго і трох мясцовых хлопцаў падышлі супрацоўнікі міліцыі. Маладых людзей павезлі ў пастарунак. У Вадзіма з сабой былі улёткі і бел-чырвона-белыя сцягі.