У Пінску на "маўклівай акцыі" паменела міліцыянтаў

Напэўна з-за небывалай спёкі праход на плошчу забаранілі на хвілін 15 пазней чым звычайна. З заўважнай неахвотай міліцыянты тлумачылі мінакам, што на плошчы праводзіцца мерапрыемства, таму праход туды забаронены.

Міліцыянты паводзіліся вельмі карэктна, аднак стаялі без бэйджаў. Калі выпадковы мінак звярнуў на гэта ўвагу афіцэра міліцыі, той збянтэжана дастаў з кішэні свой бэйдж і прымацаваў яго на вопратку.

Пакуль невядома, ці былі ў горадзе затрыманні, аднак, мяркуючы па папярэдніх "маўклівых серадах", у гэты дзень прэвентыўна затрымліваюць каля дзясятка грамадзян і праводзяць з імі прафілактычныя гутаркі ў мясцовым РАУСе.

Увогуле ж у Пінску па серадах стала традыцыяй ладзіць сваеасаблівае "сафары" у цэнтры горада. Мясцовыя жыхары прыводзяць у гэты дзень на плошчу сваіх замежных гасцей і па магчымасці тлумачаць ім што адбываецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі