У Светлагорску забаставалі рабочыя завода будматэрыялаў

Забастоўка пачалася ў другім цаху завода СЖБ-11. Рабочыя патрабуюць забяспечыць прадпрыемства працай і падняць зарплату. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміў працоўны прадпрыемства Сяргей Дайнека. СЖБ-11 з'яўляецца філіалам Светлагорскага домабудаўнічага камбіната. Тут працуюць прыкладна 380 чалавек.

З надыходам крызісу на прадпрыемстве адчуўся дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў. Ад пачатку лета завод пастаянна мае праблемы з пастаўкамі цэменту. Адпаведна, рабочыя сядзяць без працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі