У Варшаве будуць гаварыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
11 сакавіка а 18.30 ў Варшаўскім універсітэце пройдзе сустрэча “Пра пакаранне смерцю ў Беларусі".
У мерапрыемстве возьмуць удзел Любоў Кавалёва — маці пакаранага смерцю за выбух у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва і юрыст-праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе інтарэсы прыгавораных да смерці і іх сем’яў перад Камітэтам ААН па правах чалавека.
Сустрэча арганізавана польскімі праваабаронцамі і студэнтамі-юрыстамі Варшаўскага ўніверсітэту.