Украінскія парламентары вылучылі Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію

Як інфармуе Радыё "Свабода", яны накіравалі ў Осла, дзе месціцца Нобелеўскі камітэт міру, намінацыйны ліст на вылучэнне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію.

Пад лістом падпісаліся дэпутаты Віктар Марчук, Леся Грыгаровіч, Мустафа Джамілёў, Анатоль Мацвіенка і Яраслаў Кэндзер. Яны ўжо атрымалі паведамленне з Осла, што іх лісты дайшлі па прызначэнні.

Нагадаем, што за вылучэнне асуджанага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію міру выказаліся таксама дэпутаты польскага Сейма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі