Валянцін Стэфановіч папрасіў суд перанесці разгляд яго справы
З такой просьбай праваабаронца звярнуўся ў суд Партызанскага раёна. Ён кажа, што 15 лістапада не можа прысутнічаць у судзе.
Нагадаем, 15 лістапада ў судзе павінен разглядацца пазоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах супраць Стэфановіча. Падаткавікі хочуць спагнаць са Стэфановіча 31 млн 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама пяню, адзначае БелаПАН. Сума разлічаная з яго замежных рахункаў. Інфармацыю пра іх перадалі ў Беларусь з Літвы.
Акрамя таго, 23 лістапада ў судзе Партызанскага раёна будзе разглядацца яго скарга з нагоды штрафу ад падатковай інспекцыі.