Жанчына напісала на Макея заяву ў міліцыю і апынулася за кратамі

Але ў РАЎСе склалі пратакол на яе: нібыта яна лаялася матам і нават спрабавала пакусаць міліцыянтаў.
Змяшчэннем у КПЗ завяршыўся паход у Маладзечанскі РАЎС жыхаркі гэтага горадаСвятланы Барайчук і яе бацькі, былога супрацоўніка крымінальнага вышуку, Андрэя Парахненкі. Святлану абвінавачваюць у спробе пакусаць супрацоўніка раённага ўпраўлення міліцыі Пузарэўскага, а таксама ў тым, што яна хапала міліцыянтаў за форму, лаялася матам і перашкаджала працы праваахоўных органаў. 

А ўсё, расказала Святлана Еўрарадыё, пачалося з таго, што яны прынеслі ў міліцыю заяву з просьбай прыцягнуць да адказнасці за парушэнне заканадаўства кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея і начальніка ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Адміністрацыі Станіслава Буко.

Святлана Барайчук: “Прыйшлі ў Маладзечанскі РАЎС каля 13.15, каб падаць заяву аб здзяйсненні службовымі асобамі Адміністрацыі прэзідэнта злачынства. Да мяне падышоў супрацоўнік міліцыі Пузарэўскі і заявіў, што хоча са мной паразмаўляць наконт паперы з Адміністрацыі прэзідэнта, якая ў яго маецца. Мы прыйшлі ў пакой №108, а там ляжыць ліст з Адміністрацыі з просьбай да міліцыі правесці са мной размову наконт таго, каб я больш не пісала ім заяў. Бо я ў сваіх заявах ўзводжу паклёп на супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта”.

Прэтэнзія ў Святланы Барайчук да Макея ў тым, што ён своечасова не даў адказу на зварот аб запісу на асабісты прыём, якія быў зроблены 2 верасня. А на прыём Святлана і яшчэ некалькі чалавек з Маладзечна хацелі патрапіць, каб расказаць аб карупцыйных злачынствах, якія здзяйснялі супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Падаць дакументы, расказаць факты злачынстваў і запатрабаваць, каб той даў загад праваахоўным органам правесці праверку. 

Па словах жанчыны, убачыўшы гэты ліст з Адміністрацыі на стале ў маладзечанскага міліцыянта, вырашыла вярнуцца ў хол за сваім бацькам, каб той прысутнічаў падчас размовы.

Святлана Барайчук:
 “Гэты Пузарэўскі схапіў мяне і пачаў зацягваць ізноў у пакой. Я абурылася: “Што вы робіце? На якой падставе?” Ён прыціснуў мяне да сцяны, выскачылі іншыя супрацоўнікі міліцыі і давай мяне па сцяне валтузіць! Да мяне падскочыў мой бацька. І пачалі яго разам са мной тузаць. Мяне цягалі па падлозе — мной выціралі мясцовыя калідоры! Майму бацьку руку звярнулі, па назе ўдарылі. Яму сэрца цісне. І мы тут сядзім ужо чатыры гадзіны”.

Што яшчэ было ў тым лісце з Адміністрацыі Святлана так і не даведалася. Затое, даведалася, што вынікам яе сённяшняга паходу ў міліцыю сталі два пратаколы… на яе ж.

Святлана Барайчук:
 “Што было там напісана: “Барайчук Святлана падчас спробы правесці разбіральніцтва паводле паведамлення Адміністрацыі прэзідэнта ў калідоры першага паверха будынка Маладзечанскага РАЎС адмовілася прайсці ў службовы кабінет, хапала за форменную вопратку, падала на падлогу, спрабавала ўкусіць супрацоўніка міліцыі, крычала, чым выказала непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”.

У адказ Святлана з бацькам напісалі скаргу на дзеянні супрацоўнікаў маладзечанскай міліцыі. Яе да разгляду не прынялі. Замест гэтага іх спачатку думалі адразу накіраваць у суд, але ў выніку адвезлі ў камеры папярэдняга зняволення. 

У той час, калі Святлана паведамляла Еўрарадыё, дзе яна знаходзіцца і куды яе прывезлі, сувязь нечакана абарвалася. Найхутчэй, у яе проstihi.ruста адабралі тэлефон.
Фота: stihi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі