Змітру Дашкевічу не перадаюць пасылкі
Пра гэта даведалася грамадская актывістка з Баранавічаў Анжэла Камбалава, якая лістуецца са шмат якімі палітвязнямі.
Ёй вярнулі пасылку, якую Камбалава яшчэ 21 лістапада адсылала Змітру Дашкевічу ў глыбоцкую калонію №13. У паперцы, якую прынеслі з пошты, было пазначана, што Камбалава не з’яўляецца сваячкай Дашкевіча, таму пасылку вяртаюць.
Дарэчы, раней такія пасылкі да палітвязняў даходзілі. Чаму цяпер іх вяртаюць, начальнік паштовага аддзялення не змагла патлумачыць.