Зміцер Бандарэнка пасля аперацыі пачуваецца нармальна
Пра гэта паведамляе яго жонка Вольга.
Сама яна з мужам не бачылася, але пагаварыла з лекарамі. Па іх словах, пасля аперацыі Бандарэнка нават ужо падымаўся.
Як інфармуе БелаПАН, лекары настойваюць, каб палітвязень заставаўся ў лякарні яшчэ тыдзень. Затым ён павінен прайсці двухтыднёвую рэабілітацыю ў Рэспубліканскай турэмнай лякарні.
Нагадаем, што аперацыю на пазваночніку Змітру Бандарэнку зрабілі 26 ліпеня ў 5-й лякарні Мінску.