Зміцер Шурхай абскардзіў складзены ў Горках пратакол па пошце

Каардынатар ініцыятыўнай групы па стварэнні БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай даслаў поштай заяву для суддзі, якая разглядае яго справу. Ён быў затрыманы 2 жніўня на пікеце каля Горацкай калоніі і назаўтра адпушчаны з Горацкага райсуда, бо запатрабаваў адваката.

Спадар Шурхай не згодны з тым, што пікет у Горках трэба кваліфікаваць як несанкцыянаванае мерапрыемства. Прычына: людзям стала вядома, што жыццю дастаўленага ў калонію Зміцера Дашкевіча пагражае небяспека, таму і заяўляць акцыю за 15 дзён не выпадала.

“Чалавеку пагражала небяспека, і трэба было ў хуткім тэмпе гэта правесці. Зараз мы з праваабаронцам Раманам Кісляком  рыхтуем зварот у парламент, каб у Закон аб масавых мерапрыемствах  былі ўнесеныя змены і каб была магчымасць такога  тэрміновага пратэсту, каб людзі маглі выказваць пратэст без папярэдняга заяўлення”, — сказаў Зміцер Шурхай у інтэрв’ю Еўрарадыё.

Нагадаем, што 2 чэрвеня ў Горках былі затрыманыя 14 чалавек, дзесяць з іх атрымалі адміністратыўны арышт, двое штрафы. Яшчэ двое — Зміцер Шурхай і Іван Шыла, адпушчаныя па адваката да 8 жніўня. Абодва дыстанцыйна хадайнічалі аб пераносе разгляду з прычыны нястачы грошай на праезд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі