Зміцер Шурхай адсядзеў 9 сутак у адзіночнай камеры (фота)

Нагадаем, што праваахоўнікі затрымалі каардынатара БХД па Брэсцкай вобласці 14 верасня. Нагодай стаў прысуд, які вынес яму Горацкі суд за за акцыю салідарнасці 2 жніўня з палітвязнем Змітром Дашкевічам, — 10 сутак (1 суткі ён адсядзеў пасля затрымання ў Горках).

Паводле слоў Шурхая, усе 9 сутак ён знаходзіўся адзін у камеры. За кратамі актывіст паспеў скласці 2 абскарджвання: на пастанову Горацкага суда і на сваё затрыманне. У першым Зміцер Шурхай не згодны з рашэннем суддзі, бо не характарызуе свае дзеянні як пікет. У другім — звяртае ўвагу на тое, што затрыманне праводзілі не супрацоўнікі міліцыі з Іванаўскага раёна, як пастанавіла суддзя, а брэсцкія міліцыянты.

Таксама ў планах Шурхая скарга на супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання, якія не прымалі перадачы ад яго сваякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі