Румас: рыхтуюцца прапановы Лукашэнку па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу

Румас: рыхтуюцца прапановы Лукашэнку па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу

Беларускі ўрад рыхтуе прапановы Аляксандру Лукашэнку па падтрымцы айчынных прадпрыемстваў і бізнесу. Пра гэта ў аўторак распавёў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Паводле яго слоў, гэта першы такі пакет мер, яго распрацавала Міністэрства эканомікі і "прапрацавалі з бізнес-саюзамі".

"Для таго, каб дапамагчы прадпрыемствам лягчэй прайсці вось гэты складаны перыяд", — патлумачыў Румас неабходнасць агучанага праекту.

Таксама Мінэканомікі "прапанавала шырокі набор інструментаў, які ўключае ў сябе і падатковыя канікулы, і крэдытныя канікулы, і падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў".

31 сакавіка ўрад плануе прыняць гэты пакет мер і звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прапановай яго падтрымаць. Далейшыя крокі будуць залежыць ад развіцця сітуацыі, заявіў Сяргей Румас.

Падчас пандэміі каранавіруса многія краіны свету намагаюцца падтрымаць прамысловасць, бізнес і звычайных грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі