Рымашэўскі і Дзмітрыеў ад сёння могуць легальна ездзіць за мяжу

У гэтых пяці фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 сёння скончыліся ўмоўныя тэрміны пазбаўлення волі. Аўтаматычна з іх зняты шэраг абмежаванняў. У прыватнасці, зараз не трэба будзе адзначацца ў міліцыі, апазіцыянеры таксама змогуць без дазволу мяняць месца жыхарства, выязджаць за мяжу.

Нагадаем, што кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Віталь Рымашэўскі, кіраўнік штаба Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў, а таксама давераныя асобы Някляева Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк 20 мая 2011 года былі прысуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна 16 мая 2011 года. Усе пяцёра былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі