Саўмін: БЕЛТА недазразумела Пракаповіча
У Саўміне патлумачылі, як трэба разумець словы віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча.
На сайце БЕЛТА сёння з'явілася навіна пра тое, што рашэнне аб павелічэнні падаходнага падатку будзе, хутчэй за ўсё прынята. Усе грошы будуць накіраваныя на падтрымку дзяцей. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пятро Пракаповіч.
"Усе грошы будуць накіраваны на сям'ю, на падтрымку дзяцей", — цытуе яго словы БЕЛТА.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні, як і па пытанні павелічэння падатку на даданую вартасць, прыме Савет міністраў.
Нагадаем, учора БЕЛТА перадала словы Пракаповіча наступным чынам: Падаходны падатак у Беларусі найхутчэй павялічвацца не будзе. Сёння зробленае ўдакладненне.
Прэс-сакратар Саўміна Вольга Доўгая ў гутарцы з Еўрарадыё віну за непаразуменне ўсклала на дзяржаўнае інфармагенцтва:
Доўгая: Магчыма, не зразумеў карэспандэнт. Магчыма, не дачуў... Верыць трэба таму, што сёння было, сённяшнім навінам. На жаль, бывае такое ў працы журналіста.
Фотакалаж — intex-press.by