Сцягі "сапраўдных мужчын": савецкі, грузінскі, беларускі бела-чырвона-белы
23 лютага ў цэнтры Мінска адбыўся "Забег сапраўдных мужчын". Было халодна, але забег сабраў каля 3 тысяч удзельнікаў. Усе яны беглі ў роўных умовах: з голымі торсамі. Але пад вельмі рознымі сцягамі.
У кампаніі сапраўдных мужчын у аднолькавых шапачках быў дзяржаўны сцяг Беларусі:
У іншага хлопца — сцяг савецкага ваенна-марскога флота:
Яшчэ адзін бег з грузінскім сцягам на плячах:
Былыя і дзеючыя вайскоўцы беглі са сцягамі сваіх вайсковых часцей:
Ну і наш любімчык: зламаны палец, увесь торс у татуіроўках і нацыянальны беларускі сцяг: