Шапіра гаварыў у Валожыне пра "шкодніцкую палітыку"
Старшыня Мінаблвыканкама наведаў шэраг прадпрыемстваў Валожынскага раёна.
Сямён Шапіра заехаў і на дзве фермы, якія паказваюць нізкія паказчыкі па надоях малака. Пасля агляду ён выказаў незадавальненне тэхналогіяй нарыхтоўкі кармоў: "Памяшканні і палі добрыя, а выніку няма з-за шкодніцкай палітыкі".
Як інфармуе БЕЛТА, Шапіра выказаў меркаванне, што кіраўнікі мусяць несці адказнасць за безгаспадарчасць на прадпрыемствах, аж да крымінальнай.