Шчырая фатаграфія эпохі перамен: у Мінску пройдзе фотавыстава Сяргея Брушко

Шчырая фатаграфія эпохі перамен: у Мінску пройдзе фотавыстава Сяргея Брушко

31 кастрычніка ў Мінску адкрыецца фотавыстава "Змена", на якой будуць прадстаўлены працы фотажурналіста Сяргея Брушко. Экспазіцыя — гэта дакументальнае адлюстраванне эпахальнага перыяду ў гісторыі Беларусі: канец 1980-х — пачатак 1990-х, час Перабудовы і першых гадоў незалежнасці. Адкрыццё фотавыставы прымеркавана да 30-годдзя падзення Берлінскай сцяны і праходзіць пры падтрымцы пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Сяргей Брушко рабіў рэпартажы для газеты “Чырвоная змена”, фатаграфіі са старонак якой будуць прадстаўлены на выставе. У яго здымках задакументаваныя эканамічны крызіс, мітынгі і страйкі рабочых, наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Па словах арганізатараў выставы, працы Сяргея Брушко можна аднесці да традыцыі гуманістычнай дакументальнай фатаграфіі, што для беларускага культурнага ландшафту — з'ява ўнікальная.

Увесну гэтага года сын фотодакументаліста вядомы фотакарэспандэнт і прадаўжальнік дзейнасці бацькі Дзмітрый Брушко пры дапамозе краўдфандынгавай платформы Ulej паспяхова рэалізаваў праект “Змена”, фотаальбом Сяргея Брушко”, і калекцыя з яго легла ў аснову выставы.

Фотакнігі прадставяць шырокай публіцы на адкрыцці фотавыставы 31 кастрычніка (пачатак а 19-й). Экспазіцыя будзе працаваць да 19 лістапада.

Адрас: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3), прастора ZAL # 2.

Уваход вольны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі