Што вядома пра загінулых у авіякатастрофе пад Іркуцкам беларусаў

Што вядома пра загінулых у авіякатастрофе пад Іркуцкам беларусаў

На борце Ан-12, які 3 лістапада разбіўся пад Іркуцкам, былі трое грамадзян Беларусі — штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гармоненка і авіяцыйны інжынер Максім Карпук. Карпук сярод іх быў самым маладым — 26 гадоў. Ён — ураджэнец Дзярэчына ў Зельвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Выпускнік Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжу і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

"Ён не лятаў звычайна, працаваў на месцы, расказаў "Нашай ніве" бацька Максіма Карпука. — Яго праца — рамантаваць самалёт. Гэта быў яго першы палёт, першая камандзіроўка, бо патрэбныя інжынеры былі недзе на курсах...".

Пра Гармоненку ў сакавіку 2018-га пісаў "Транспортный вестник". У артыкуле, прысвечаным авікампаніі "Гродна", згадваецца, што ён працаваў там з 2004 года. Быў начальнікам участка па тэхнічным абслугоўванні самалётаў. "Для на асноўнае — забяспечыць бяспеку людзей, тэхнікі, грузаў, — казаў ён. — Авіяцыя памылак не даруе, таму кантроль у нас вельмі строгі".

Дзмітрый Гармоненка суправаджаў груз.

Сяргееў — ураджэнец Мінска, у 2005 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію.

Самалёт авіякампаніі "Гродна" выконваў грузавы рэйс — ляцеў з Чукоткі транзітам праз Якуцк і Іркуцк (там адбывалася дазапраўка). Пры заходзе на пасадку ў Іркуцку ён знік з радараў. На борце знаходзіліся 7 чалавек (акрамя беларусаў, 2 украінцаў і 2 расіян), яны ўсе загінулі.

У Мінтрансе Беларусі заявілі, што ў АН-12 быў вопытны экіпаж. У аэрапорце Іркуцка самалёт пайшоў на другі круг пры пасадцы ў складаных умовах надвор'я — ішоў ледзяны дождж.

 

Што вядома пра загінулых у авіякатастрофе пад Іркуцкам беларусаў
Максім Карпук / @nashaniva

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі