Шторм “Эрыка” разбурыў цэлую дзяржаву на Карыбах (відэа)

У Карыбскім басейне лютуе ўраган “Эрыка”. Стыхійнае бедства прывяло да гібелі дзясяткаў людзей і вялізных разбурэнняў. Напрыклад, маленькая выспяная дзяржава Дамініка апынулася зруйнаванай. Тут эвакуявалі амаль 7,4 тысяч чалавек.

З-за цыклону прайшлі моцныя залевы, паваленыя дрэвы, зламаныя слупы электралініяў, зафіксавана болей за 400 пашкоджанняў дарожнага пакрыцця. Спецыялісты адзначаюць, што Дамініка цяпер адкінутая на 20 гадоў назад у сваім развіцці.

Цяпер цыклон “Эрыка” ідзе да Кубы і ЗША. Там абвясцілі найвышэйшы ўзровень небяспекі, паведамляюць замежныя СМІ.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі