"Сінэзіс" працягвае спробы вывесці свае кампаніі з-пад санкцый

"Сінэзіс" працягвае спробы вывесці свае кампаніі з-пад санкцый

Кампанія "Сінэзіс" працягвае працягваюць бегаць навыперадкі з санкцыямі Еўрасаюза. Браты Шатровы і іх кампаньён Мікалай Пціцын выйшлі з уласнікаў яшчэ адной кампаніі, да якой мелі дачыненне. На гэты раз — "Стыгма Софт".

Не так даўно Еўрарадыё распавядала, што заснавальнікі "Сінэзіс" выйшлі са спіса ўласнікаў сваёй расійскай філіі. Расійскі "Сінэзіс" стаў належыць толькі невядомаму Аляксандру Шастакову. У траўні 2021-га Шастакоў таксама стаў адным з саўладальнікаў яшчэ аднаго расійскага праекту кампаніі — ТАА "Камера Біай".

Цяпер жа Шатровы і Пціцын перадалі іншым людзям кантроль над кампаніяй "Стыгма Софт" (раней яна мела назву "Сінэзіс Стыгма"). 100% фірмы сталі належыць кампаніі "Белнефтегаз", якую кантралюе Аляксей Алексін.

"Сінэзіс" працягвае спробы вывесці свае кампаніі з-пад санкцый

"Стыгма Софт" — супольны праектам "Сінэзіс" і Алексіна. Кампанія займаецца маніторынгам транзітных перавозак грузаў па Беларусі. "Белнефтегаз" не трапляе (пакуль) пад еўрапейскія санкцыі, але ўжо патрапіў пад амерыканскія. Пад еўрапейскімі знаходзяцца галоўная кампанія "Сінэзіс", асабіста яе заснавальнік Аляксандр Шатроў і асабіста Аляксей Алексін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі