Сіноптыкі аб'явілі на аўторак "жоўты" ўзровень небяспекі

4 чэрвеня прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.


Вецер усходні 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў.


Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 20-26 цяпла, інфармуе БЕЛТА.


Нагадаем, што за апошнія дзесяць дзён у Беларусі двойчы аб'яўляўся "аранжавы" ўзровень небяспекі — гэта калі неспрыяльныя ўмовы надвор'я чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Таксама існуе "чырвоны" ўзровень — ён папярэджвае пра экстрэмальныя з'явы надвор'я і "зялёны" — сведчыць пра камфортнае надвор'е. Каляровыя коды небяспекі беларускімі сіноптыкамі пачалі выкарыстоўвацца з нядаўняга часу.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі