Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег і дождж
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Вецер будзе паўднёвым, 4-9 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, дык у начныя гадзіны будзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 1 градуса цяпла (месцамі — да 6 марозу), у дзённыя — ад 0 да 5 цяпла.
На гэтым тыдні ў Беларусі тэмпература паветра будзе перавышаць кліматычную норму на 5-10 градусаў. У бліжэйшыя дні чакаюцца дождж і мокры снег.
Фота — БЕЛТА