Сіноптыкі: У чацвер чакаецца да 24 градусаў, месцамі дажджы
Уначы будзе пераважна без ападкаў.
Удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя гадзіны і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман.
Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — ад 18 да 24 градусаў цяпла.
Фота — bymedia.net