Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі будзе 8-14 цяпла

9 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы па паўднёвым усходзе краіны (Гомельшчына) пройдуць кароткачасовыя дажджы і магчымы мокры снег. Удзень у нашай краіне будзе пераважна без ападкаў. Начная тэмпература паветра складзе -2 — +3 градусы, а дзённая — 8-14 градусаў цяпла.

Пры гэтым на паўночным захадзе (Гродзеншчына) прагназуецца вецер 6-11 метраў за секунду, парывамі да 14 метраў за секунду. На паўночным усходзе (раёны Магілёўшчыны і Віцебшчыны) чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

У сувязі з гэтым сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі