Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі чакаюцца першыя навальніцы

12 красавіка ў Беларусі будзе паступова ўзмацняцца хмарнасць. Уначы будзе без ападкаў, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмеркаваны. У часе навальніцаў вецер будзе моцным.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, а ўдзень будзе ад 12 па паўночным захадзе да 21 градуса па паўднёвым усходзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі