Сіноптыкі: У сераду чакаецца 19-25 цяпла, дажджы, навальніцы
Уначы ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходнім 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 19-25 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net