Сіноптыкі: У суботу ўдзень у Беларусі чакаецца ад 12 да 22 цяпла, дажджы
Ападкі прагназуюцца пераважна на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Месцамі пройдуць моцныя дажджы.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер будзе паўночны 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад 12 да 18 цяпла, на Брэстчыне — да 22 градусаў, паведамляе БЕЛТА.
Адзначым, што ў нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, месцамі навальніцы. Дзённая тэмпература будзе складаць 15-20 градусаў вышэй за нуль.
Фота — bymedia.net