Сіноптыкі: Удзень у аўторак — да 15 градусаў марозу
30 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Уначы месцамі прагназуецца невялікі снег, шэрань, удзень істотных ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер будзе паўночным 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе -12...-18 градусаў, пры праясненнях — ад 19 да 24 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе будзе 9-11 градусаў са знакам "мінус", перадае БЕЛТА. Удзень прагназуецца -7...-13 градусаў, месцамі — ад 14 да 15 градусаў марозу.
Фота — motto.net.ua