Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі чакаецца туман і галалёд
18 снежня ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Ноччу па ўсходзе краіны прагназуюцца ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах прагназуецца туман, перадае БЕЛТА.
Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходнім 5-10 м/с, па Віцебскай вобласці парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2 градусаў, днём чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла.
Фота — spokoino.ru