Склад футбольнай зборнай Беларусі на матчы з Украінай і Люксембургам

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч агучыў склад каманды, якая будзе рыхтавацца да бліжэйшых адборачных матчах чэмпіянату Еўропы. 5 верасня беларусы згуляюць у Львове з украінцамі, а 8 верасня на "Барысаў-Арэне" са зборнай Люксембурга.

Да гэтых гульняў будуць рыхтавацца 23 футбаліста, сярод іх 7 — з БАТЭ. Брамнікі — Андрэй Гарбуноў, Юрый Жаўноў і Сяргей Чэрнік. Абаронцы — Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Ігар Шытаў, Аляксандр Мартыновіч, Сяргей Паліцевіч, Раман Бягуноў, Ягор Філіпенка, Максім Бардачоў. Паўабаронцы — Іван Маеўскі, Сяргей Кісляк, Станіслаў Драгун, Цімафей Калачоў, Аляксандр Глеб, Міхаіл Гардзяйчук, Ігар Стасевіч, Міхаіл Сівакоў, Рэнан Брэсан, Павел Няхайчык. Нападаючыя — Сяргей Карніленка, Мікалай Сігневіч.

Нагадаем, у нашай групе лідыруе Славакія — 18 ачкоў, у Іспаніі 15 балаў, на трэцім месцы Украіна — 12, Беларусь з 4 ачкамі займае чацвёрты радок, далей ідуць Македонія — 3 ачкі і Люксембург — 1.


Здымак з архіву. Фота: ФК Дынама-Мінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі