СМІ: Следчы, які вёў крымінальную справу лекара "Дынама-Мінск", адхілены
А крымінальная справа закрытая.
У мінскім хакейным клубе "Дынама" апошнія некалькі тыдняў адзін за адным грымяць крымінальныя скандалы. Пра яшчэ адну крымінальную справу піша расійскае выданне "Спорт-Экспресс".
Так, у чэрвені 2015 года на лекара мінскага клуба Барыса Лабковіча пачалі крымінальную справуа. Доктар сумяшчае працу ў "Хуткай дапамозе" і ў клубе. Яго падазравалі ў падтасоўцы табеля ўліку працоўнага часу. Шкода дзяржаве ад гэтых дзеянняў была ацэненая ў 150 мільёнаў рублёў (прыкладна 9500 долараў).
Цяпер як піша выданне, крымінальную справу закрылі. Следчы, які займаўся гэтай справай, адхілены ад працы.
Нагадаем, што нядаўна быў затрыманы генеральны менеджар мінскага "Дынама" Уладзімір Беражкоў. Перад гэтым — гендырэктар клуба Максім Суботкін.