“Слуцк” без галоўнага трэнера абыграў “Віцебск” (відэа)

Першыя тры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі 29 жніўня.
Мазырская “Славія” прымала ў сябе дома “Граніт” і змагла ўпэўнена перамагчы мікашэвіцкую каманду з лікам 2:0.

Аўтсайдэр “Слуцк”, з якога на гэтым тыдні сышоў галоўны трэнер, таксама без праблем абыграў “Віцебск” з лікам 4:2 і памяняўся з ім месцамі ў турнірнай табліцы. Цяпер яе замыкаюць віцябляне.

Брэсцкае “Дынама” страціла ачкі, саступіўшы “Нафтану” 0:1.

Заўтра, 30 жніўня, згуляюць “Гомель” з “Тарпеда-БелАЗ” і “Нёман” з “Шахцёрам”. Завершыцца тур у панядзелак сталічным дэрбі паміж мінскім “Дынама” і “Мінскам” і матчам БАТЭ — “Белшына”.  

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі