СМІ: украінцы сышлі з будынка СНД у Мінску
Супрацоўнікі пастаяннага прадстаўніцтва Украіны ў выканкаме Садружнасці незалежных дзяржаваў сышлі з будынка гэтай арганізацыі ў Мінску. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў выканаўчым камітэце СНД. Пастаяннае прадстаўніцтва Украіны ў выканкаме садружнасці цяпер знаходзіцца ў будынку ўкраінскага пасольства.
Крыніца РІА "Новости" мяркуе, што прычынай гэтага інцыдэнту стала нежаданне ўкраінцаў плаціць за камунальныя паслугі. У будынку выканкама СНД яны займалі тры вялікія пакоі. Арэнда была бясплатная, але за камунальныя трэба было плаціць.
Дарэчы, ужо некалькі месяцаў у беларускай сталіцы адсутнічае пастаянны прадстаўнік Украіны пры СНД. Прадстаўніцтвам кіруе часовы выканаўца абавязкаў.
Нагадаем, пасля рэвалюцыі 2014 года новыя ўлады Украіны збіраліся ініцыяваць выхад сваёй краіны з СНД. Аднак пазней яны вырашылі, што гэты крок "немэтазгодны".
Фота: ByMedia.net