Смяротнасць ад спякоты ў Еўропе вырасла ў два разы

Любыя новыя адхіленні ад нормы ў надвор'і могуць забраць яшчэ больш жыццяў, пішуць шведскія даследчыкі.



Навукоўцы выкарыстоўвалі дадзеныя аб дзённай тэмпературы ў Стакгольме з 1900-га да 2009 года. Высветлілася, што ў пачатку XXI стагоддзя ў экстрэмальна халодныя дні паміралі на 5,6% больш людзей, чым за 100 гадоў да таго, а ў экстрэмальна спякотныя — на 4,6% больш, чым ў такія анамальныя дні ў пачатку ХХ стагоддзя.



Навукоўцы адзначаюць, што падобныя з'явы адбываюцца не толькі ў Швецыі, але і па ўсёй Еўропе. Пры гэтым людзі так і не змаглі адаптавацца да такіх умоваў — гэта значыць, што любы новы тэмпературны рэкорд можа павялічыць працэнт смяротнасці, паведамляе РІА "Новости".
 

Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі