Стала вядома, з кім беларускія хакеісты згуляюць на наступным чэмпіянаце свету
Стала вядома, з кім беларускія хакеісты згуляюць на наступным чэмпіянаце свету ў адной групе. Гэта зборныя Канады, Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Швейцарыі, Даніі і Вялікабрытаніі. У іншую групу трапілі зборныя Фінляндыі, Расіі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана. Сусветнае першынство пройдзе 8-24 траўня 2020 года ў Швейцарыі. На сёлетнім ЧС золата заваявалі фіны, канадцы толькі другія, бронза ў расіян.
Як вядома, зборная Беларусі сёлета здолела вярнуцца ў эліту. На наступным чэмпіянаце нашай камандзе, як і латвійскай зборнай, не пагражае вылет у першы дывізіён. Справа ў тым, што Беларусь і Латвія ў 2021-м прымаюць сусветнае першынство.