Станцыю метро "Малінаўка" не адчыняць ні 8-га, ні 9 траўня

Пра перанос даты з 8 траўня на больш позні час паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае interfax.by.



Па яго словах, сама станцыя гатовая, дапаможныя памяшканні таксама. Ёсць толькі пытанне з тым, што ў тунэлі на адрэзку ў 200 м стаіць вада. Чыноўнік заявіў, што працы па ліквідацыі праблем у метро будуць працягвацца ў святочныя і выходныя дні.



Ладуцька дадаў, што станцыя "Малінаўка" будзе адкрытая ў бліжэйшыя тыдні.



У сацыяльных сетках распаўсюджваецца неафіцыйная інфармацыя, што яе адкрыюць 20 траўня.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі