Standard & Poor’s панізіла крэдытны рэйтынг Расіі да "выбарачнага дэфолту"

Шыльда Standard & Poor’s
Шыльда Standard & Poor’s

Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's раніцай 9 красавіка паведаміла пра рашэнне панізіць крэдытны рэйтынг Расіі па абавязальніцтвах у замежнай валюце да ўзроўню "выбарачны дэфолт" ("SD"). Гэта азначае, што эмітэнт адмовіўся ад выплат па некаторых абавязальніцтвах.

Паніжэнне рэйтынгу выкліканае тым, што Мінфін Расіі 4 красавіка не змог расплаціцца па еўрабондах у замежнай валюце. Банк, праз які павінен быў прайсці плацёж, адмовіўся выконваць яго праз санкцыі. Тады расійскі Мінфін паведаміў, што правёў выплаты па пазыках у расійскіх рублях.

Аднак многія крэдыторы Расіі ўжо выказаліся супраць такога варыянта. Праз скачкі абменнага курсу пакупнікі расійскіх еўрабондаў не змогуць канвертаваць рублёвыя плацяжы ў доларавыя, эквівалентныя першапачатковым сумам.

У выпадку, калі краіна не можа выплаціць абавязацельствы па ўзятых пазыках, на правядзенне плацяжу даецца месяц. Далей абвяшчаецца дэфолт. У S&P не чакаюць, што ўрад Расіі зможа правесці плацяжы на працягу гэтых 30 дзён ільготнага перыяду. "Збольшага таму, што, на нашу думку, санкцыі ў дачыненні да Расіі, верагодна, будуць узмоцнены ў найбліжэйшыя тыдні", — зазначаюць у агенцтве.

У такім выпадку дэфолт Расіі можа быць абвешчаны 4 траўня. Тады ў лік пазыкаў пойдуць расійскія актывы і маёмасць за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі