Старшыня КДБ Беларусі заявіў, што за мяжой плануюцца тэракты

Старшыня КДБ Беларусі заявіў, што за мяжой плануюцца тэракты

30 ліпеня ў Мінску перад "актывам мясцовай вертыкалі" выступаў не толькі Аляксандр Лукашэнка. Прамаўлялі таксама міністр замежных спраў Уладзімір Макей (пра тое, што Захад спрабуе падарваць эканоміку Беларусі і арганізаваць "штучную палітычную ізаляцыю"), міністр абароны Віктар Хрэнін (пра тое, што Захад рыхтуецца падтрымаць "дэструктыўныя сілы ў Беларусі"). Старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, што за мяжой плануюцца тэракты. Іх збіраюцца арганізаваць у Мінску, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Тэртэль параўнаў іх з "атакай на ваенны аб'ект у Вілейцы" і з "замахам" на Рыгора Азаронка.

"Заказчыкі і выканаўцы нам вядомыя, праца па дакументаванні і спыненні іх злачыннай дзейнасці знаходзіцца ў актыўнай фазе", цытуе яго словы sb.by.

Тэртэль заявіў, што "спецслужбы асобных заходніх дзяржаў ведаюць пра планы тэрарыстаў, аднак мераў па лакалізацыі іх дзейнасці на сваёй тэрыторыі не прадпрымаюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі